Беларуская Служба

Лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у ЗША

18.07.2021 10:01
Яна наведвае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію, дзе правядзе перамовы з высокапастаўленымі амерыканскімі палітыкамі.
Святлана Ціханоўскаяhttps://t.me/tsikhanouskaya

Працоўны візіт Святланы Ціханоўскі ў ЗША пачаўся ў нядзелю 18 ліпеня ў Вашынгтоне з сустрэчы з беларусамі дыяспары. На наступныя дні ў Святланы Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы на ​​высокім узроўні ў Дзярждэпартамэнце (панядзелак, 19 ліпеня) і Белым доме (аўторак, 20 ліпеня).

Ціханоўская запрошаная на ўрачыстае адкрыццё двухпартыйнага беларускага камітэты ў Кангрэсе ЗША - групы амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі. Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі ЗША аказвае такую ​​падтрымку беларусам.

Адной з мэт гэтай паездкі заяўлена вяртанне ўвагі заходніх СМІ да Беларусі. Ціханоўская казала раней пра неабходнасць узмацнення рэжыму санкцый у дачыненні да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі.

Паводле афіцыйных дадзеных беларускіх уладаў Святлана Ціханоўская набрала крыху больш за 10% галасоў у ходзе леташніх прэзідэнцкіх выбараў. Пераможцам быў абвешчаны Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя лічыць вынікі сфальсіфікаванымі.

юл